МАЛАДЗЕЧАНСКІ РАЁН
Раён утвораны 15 студзеня 1940 г. Размешчаны на паўночным захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Валожынскім, Вілейскім, Мінскім і Смаргонскім раёнамі. 75 % тэрыторыі раёна размешчана на Мінскім узвышшы, рэльеф ўзгорысты.
У раёне працякаюць рэкі Уша, Вілія, Бярэзіна. Праз раён праходзіць частка Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. У двух напрамках раён перасякаюць чыгункі: Мінск-Вільнюс (заходні кірунак) і Полацк-Ліда (паўднёвы кірунак), а таксама праходзяць аўтадарогі на Мінск, Вільнюс, Вілейку, Валожын.