адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно» – 142
Адрас: 222310, г. Маладзечна, вул. Віленская, 6.
Тэлефон прыёмнай +375 (176) 77-16-63
                                     molrik@molodechno.gov.by

Намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама

Намеснік старшыні-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама

Намеснік старшыні райвыканкама-Давыдок Дзмітрый Іванавіч

тэлефон: +375 176 77 28 36

Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, землеўпарадкавання і землекарыстання, лясной і паляўнічай гаспадаркі, рыбагаспадарчай дзейнасці, гідраметэаралогіі, меліярацыі, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, экалагічнай бяспекі.

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі па пытаннях работы аграпрамысловага комплексу.

Узначальвае і кіруе працай упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Забяспечвае падбор, падрыхтоўку і расстаноўку кадраў у кіраванні, а таксама падбор кандыдатур для замяшчэння вакантных пасад кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый.

Каардынуе работу аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.

Узначальвае фарміраванні райвыканкама па курыруемым напрамку дзейнасці.

Курыруе пытанні, аднесеные да кампетэнцыі райвыканкама, дзейнасць:

Маладзечанскай райгорынспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

Маладзечанскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства " Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;

сельскагаспадарчых арганізацый усіх формаў уласнасці;

арганізацый па эксплуатацыі меліярацыйных сістэм;

адкрытага акцыянернага таварыства “Маладзечанскі райаграсэрвіс”;

раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Маладзечанская раённая племянная станцыя па штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл”;

дзяржаўнай установы “Маладзечанская раённая ветэрынарная станцыя”;

дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-курсавы камбінат падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Маладзечанскага райвыканкама”;

арганізацый лясной, паляўнічай і рыбнай гаспадаркі.

Забяспечвае каардынацыю і кантроль у галіне:

інвестыцыйнай дзейнасці ў курыруемых арганізацыях;

развіцця асабістых падсобных гаспадарак грамадзян.

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі па пытаннях работы аграпрамысловага комплексу.

Ўзаемадзейнічае з поссельвыканкамамі па курыруемых напрамках дзейнасці.

Апошняя змена 25.12.2018