222310, г. Маладзечна, вул. Віленская, 6
Рэжым работы: 08:00-17:00

Культура

Парадак стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва

Пералік адміністрацыйных працэдур па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь


Аб замене запаўненняў аконных і дзвярных праёмаў на фасадах жылых дамоў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь


Культурнае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляюць 62 установы: 27 клубных устаноў, 26 бібліятэк, 9 устаноў дадатковай адукацыі. 59 творчых калектываў маюць найменне “Народны”, “Узорны”, “Заслужаны”.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстаноў культуры з'яўляюцца: прапаганда нацыянальнага мастацтва і культуры, развіццё духоўнага і творчага патэнцыялу розных узроставых і сацыяльных катэгорый насельніцтва, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў – святаў, гулянняў, фестываляў, кірмашоў, канцэртных праграм і інш.

У раёне ажыццяўляюць сваю дзейнасць:

- філіялы дзяржаўных устаноў культуры рэспубліканскага падпарадкавання: “Фальварак Ракуцеўшчына” ГУ “Літаратурны музей Максіма Багдановіча”; “Вязынка”, “Яхімоўшчына” “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы";

- установы абласнога падпарадкавання: ДУ “Мінскі абласны драматычны тэатр”, ДУ “Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”, ДУ “Мінскі абласны краязнаўчы музей”, УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім.М. К. Агінскага”;

-ведамасныя клубныя ўстановы ЗАТ “Маладзечнамэбля”, УП “Энва” ГА «БелТІЗ»;

- Маладзечанскі філіял КУП “Мінскаблкінавідэапракат”.

Гісторыка-культурная спадчына раёна адлюстроўвае жыццё насельніцтва раёна розных эпох ад глыбокай старажытнасці да нашага часу. Маладзечаншчына валодае значным гістарычным і культурным патэнцыялам. У раёне ўзятыя пад дзяржаўную ахову 293 помнікі гісторыі і культуры, у т. л. 158 – помнікаў гісторыі, 47 – архітэктуры, 23 – археалогіі, 7 – сядзібна-паркавых, 58-мемарыяльных дошак.

У “Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь” па Маладзечанскім раёне ўключана 26 аб'ектаў, яны з'яўляюцца найбольш значнымі і ў адносінах да іх ужываецца тэрмін “гісторыка-культурная каштоўнасць”:

  • 7 помнікаў гісторыі: 4 брацкія магілы (г. Маладзечна, в. Дубрава, в. Краснае, г.п. Радашковічы), помнік (экіпажу самалёта Н.Ф. Гастэлы), філіял “Фальварак Ракуцеўшчына” ДУ “Літаратурны музей Максіма Багдановіча”, магіла паўстанцаў у в. Плябань;
  • 7 помнікаў архітэктуры: 2 касцёла (в. Беніца і в. Плябань), 3 царквы (в. Груздава, в. Краснае, аг. Лебедзева), настаўніцкая семінарыя або Корпус былога манастыра трынітарыяў (г. Маладзечна), будынак УА “Дзяржаўны політэхнічны каледж”;
  • 11 помнікаў археалогіі: 8 гарадзішчаў (г. Маладзечна, в. Васькаўцы, в. Вязынка, аг. Гарадок, в. Дубрава, в. Краснае, в. Парадоўшчына, г.п. Радашковічы), Каменны крыж (в. Палачаны), 2 курганных могільніка (в. Пекары, в. Удранка);

Памятнае месца: Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” - Радзіма Янкі Купалы.

Важкім культурным рэсурсам развіцця раёна з'яўляюцца публічныя бібліятэкі, у якіх арганізоўваюцца і рэалізуюцца рэспубліканскія, абласныя і раённыя мэтавыя праграмы, а таксама сумесныя праекты: “Французскі куток інфармацыі і чытання” (з французскай медыятэкай пасольства Францыі), “медыя-аўтобус DeutschExspress” (з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску), “Усё пра ЗША» (сумесна з інфармацыйным цэнтрам пасольства ЗША), “Куток польскай літаратуры” (сумесны праект Цэнтральнай бібліятэкі і Інстытута польскага ў Мінску).

Нашы кантактныя тэлефоны і адрасы сайтаў:

ДУ “Мінскі абласны краязнаўчы музей”

Дырэктар – Чарнецкая Алена Анатольеўна

8 (0176) 77 18 24

http://molodechno-mokm.museum.by/

ДУ “Мінскі абласны драматычны тэатр”

Дырэктар – Сакалоўская Алена Расціславаўна

8 (0176) 58 02 87

https://theatre-modt.by/

ДУ “Мінскі абласны тэатр Батлейка”

Дырэктар – Чаеўская Таццяна Пятроўна

8 (0176) 75 28 61

https://batleyka.kraj.by/

УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім. М. К. Агінскага”

дырэктар - Раўба Дзмітрый Аляксандравіч

8 (0176) 75 28 67

http://molmk.by

ДУ “Палац культуры г. Маладзечна”

Дырэктар – Сарока Святлана Рыгораўна

8 (0176) 77 40 92

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна”

Дырэктар – Соніч Наталля Анатольеўна

8 (0176) 52 46 32

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

ДУК “Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў”

Дырэктар – Ступіна Ларыса Генадзьеўна

8 (0176) 76 42 41

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна”

Дырэктар – Жэло Вольга Аляксандраўна

8 (0176) 50 58 42

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

https://cks.by/

ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”

Дырэктар – Стаселовіч Марыя Яўгенаўна

8 (0176) 53 44 82

https://molib.by/

ДУА “Маладзечанская Дзіцячая школа мастацтваў”

Дырэктар – Яцыновіч Уладзімір Паўлавіч

8 (0176) 75 98 01

https://molmusic.schools.by/

ДЦА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г. Маладзечна”

Дырэктар – Трус Наталля Станіславаўна

8(0176) 50-59-70

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

https://dshi-molod.schools.by/

ДУА “Беразінская Дзіцячая школа мастацтваў Маладзечанскага раёна”

Дырэктар – Ісакава Кацярына Мікалаеўна

8 (0176) 72 53 74

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

ДУА “Чысцінская Дзіцячая школа мастацтваў”

Дырэктар – Сальнік Валерый Паўлавіч

8 (0176) 70 78 02

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

ДУА “Лебедзеўская дзіцячая школа мастацтваў”

Дырэктар – Кулеш Святлана Анатольеўна

8 (0176) 72 01 09

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

ДУА “Аляхновіцкая Дзіцячая школа мастацтваў”

Дырэктар – Венгерская Вераніка Пятроўна

8 (0176) 79 12 50

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

ДУА “Заскавіцкая Дзіцячая школа мастацтваў”

Дырэктар – Масол Людміла Яўгенаўна

8 (0176) 72 72 70

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

ДУА “Красненская Дзіцячая школа мастацтваў Маладзечанскага раёна”

Дырэктар – Ахполаў Ігар Ігаравіч

8 (0176) 79 61 48

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

ДУА “Радашковіцкая дзіцячая школа мастацтваў”

Дырэктар – Кучур Ілля Уладзіміравіч

8 (0176) 79 59 77

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Апошняя змена 12.08.2021