Герб Республики Беларусь
Молодечненский районный исполнительный комитет
Герб Молодечно
Важная информация:
18 февраля, 2026 17:29

«Кірмаш бяспекі» на сяле (Маладзечанскі раён)

У вёсцы Скарынкі на цэнтральнай вуліцы разгарнуўся «кірмаш бяспекі». Нізкія тэмпературы на вуліцы не спалохалі жыхароў вёскі. Яны рады сустрэчы з работнікамі МНС у такой цікавай форме. Галоўным таварам кірмашу былі веды па бяспецы жыццядзейнасці.

– Маразы прынеслі шмат клопатаў! – адзначае стараста вёскі. – Многія дамы ацяпляюцца катламі на цвёрдым паліве, але ёсць і тыя, дзе печ з гэтай задачай спраўляецца. На жаль, і ў нашай вёсцы ёсць такія людзі, якія паляць цыгарэты ў хаце і п’юць. Напрыклад, у мяне такі сусед. Таму нам патрэбна была такая сустрэча, каб пачуць вас і задаць пытанні.

Работнік МНС акцэнтавала ўвагу прысутных на мерапрыемстве, што менавіта неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, парушэнне правілаў эксплуатацыі і мантажу пячнога ацяплення і электраабсталявання з’яўляюцца асноўнымі прычынамі пажару, якія адбыліся ў краіне, у тым ліку ў населеных пунктах Маладзечанскага раёна.

– Сёлета на пажарах загінулі 2 нашых земляка, а ў краіне больш за 150 чалавек. За гэтымі лічбамі стаіць гора і чалавечы боль, – пачала сваю размову работнік службы выратавання. – На жаль людзі забываюць пра тое, што правіла бяспекі трэба ведаць і выконваць, каб не пазбегнуць бяды.

З кірмашу бяспекі кожны жыхар сышоў з абноўленымі ведамі, рэкамендацыямі ў галіне бяспекі і навучальнай прадукцыяй.