Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы патрыёты Маладзечанскай «Белай Русі» з асаблівым цяплом і гонарам прысвяцілі час нашым нацыянальным каштоўнасцям – беларускай мове і культуры.
Яны наведалі цэнтральную бібліятэку імя Максіма Багдановіча, дзе іх чакалі цікавыя актыунасцi:
Выстава-пажаданне «Дык шануй, беларус, сваю мову», дзе кожны мог пакінуць шчырыя словы і прызнанне ў любові да роднай Беларусі на яе прыгожай мове.
Ітэрактыўныя пазнавальныя пазлы «Ці ведаеш пераклад?», якія яшчэ раз нагадалі пра багацце і глыбіню нашай мовы – асноўнага скарбу беларускага народа.
Дзякуй першаснай арганIзацыI за магчымасць яшчэ раз адчуць гонар быць беларусам!




