Герб Республики Беларусь
Молодечненский районный исполнительный комитет
Герб Молодечно
Важная информация:
22 мая, 2026 08:30

Канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь  “Беларускага дзяржаўнага ансамбля “ПЕСНЯРЫ” пройдзе ў рамках XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2026”. Яна будзе прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння заснавальніка гэтага калектыву – народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна

«Песняры» – музычная візітная картка Беларусі, чые песні ведаюць, любяць і спяваюць не толькі ў нашай краіне. Легендарны ансамбль створаны Уладзімірам Мулявіным у канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя. За больш чым паўвекавую гісторыю свайго існавання калектыў набыў прызнанне і бязмежную любоў многіх пакаленняў слухачоў. Імя Уладзіміра Мулявіна назаўжды ўпісана ў музычную культуру Беларусі. Яго творчасць падарыла нам мноства цудоўных песень, якія сталі класікай эстрады.

У фестывальнай канцэртнай праграме прагучаць песні, напісаныя заснавальнікам калектыву, у ліку якіх «Александрына», «Завушнiцы», «Касiў Ясь канюшыну”. А таксама «залатыя хіты» ансамбля: «Волагда», «Белавежская пушча», «Нашы любімыя», «Стары клён» і інш.. Публіка пачуе і прыгожыя новыя кампазіцыі, якія крануць сэрца кожнага.

Запрашаем усіх натхніцца творчасцю Уладзіміра Мулявіна і ансамбля “Песняры”! 

12 чэрвеня 2026 года
Палац культуры г. Маладзечна
Пачатак у 19.00
Білеты: 20 руб.

Даведкі і заказ білетаў па тэл.: + 375 176 555 555, + 375 29 175 27 84 і на ticketpro.by

6 +