Палац культуры г. Маладзечна запрашае на «ПАДЗЕЮ» – выставу работ удзельнікаў народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашай установы і маладзечанскіх мастакоў.
Мерапрыемства ў стылі «восеньскага салону» стала ўжо традыцыйным і ў чарговы раз прадстаўляе работы ў жанры жывапісу і графікі, фота і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва не толькі вядомых мясцовых аўтараў, але і пачынаючых творцаў.
Выстава «ПАДЗЕЯ» прадоўжыцца па 6 лістапада.
Уваход вольны.
Дадатковая інфармацыя па нумары: + 375 176 50 12 65